ת. כניסה לקטלוג: 25-11-2016
ת. עדכון אחרון: 10-06-2016
<p>Гэты нумар прысвечаны важнаму этапу, што меў месца ў гісторыі беларускага народа ў ХХ ст. — перыяду т. зв. «хрушчоўскай адлігі», якая працягвалася ў СССР у цэлым і ў БССР як яго частцы 12 гадоў — з 1953 па 1964 гг. Менавіта ў тыя часы набыла вялікае паскарэнне распачатая крыху раней трансфармацыя традыцыйнай беларускай сялянскай супольнасці, у выніку чаго стала імкліва і няўхільна змяняцца сацыяльная структура мясцовага грамадства.</p>